Posted by БХД at Feb. 27, 2021, 10:56 a.m.

Учора ад Павел Севярынец прыйшлі аж тры лісты за раз ягонай жонцы Вользе. Распавядае:

"Піша шмат людзей, якія пастанавілі размаўляць (альбо весці акаўнты) па-беларуску. Бачу за гэтым глыбінны зрух. Час бяспамяцтва скончыўся. Цяпер беларусы з беларусамі маюць размаўляць паміж сабой па-беларуску. І кропка. Бо быць народам - гэта азначае і размаўляць па-свойму. Бо зло трэба перамагаць дабром. Бо час мату заканчваецца - пачынаецца час мовы.

За апошнія дзесяць дзён атрымаў пад сто лістоў - і толькі адзін з віншаваннем з "23 феўраля". Камунізм таксама адступае з галоваў людзей. Наступае Бог"

І хай жа так будзе!