Posted by БХД at April 28, 2021, 3:59 p.m.
12 траўня ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца разгляд справы сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца.
Разам зь імі таксама будуць «судзіць» актывістаў грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Дзьмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча і грамадзкую актывістку Ірыну Шчасную.
Афіцыйнай інфармацыі няма. Жонка Севярынца Вольга паведаміла Свабодзе, што чула пра гэта толькі ад жонкі Афнагеля, адвакату Паўла нічога яшчэ не паведамлялі.