Posted by БХД at May 13, 2022, 8:30 p.m.
У Мазыры ГУБАЗіК затрымаў вядомага экаактывіста Паўла Наздру, які раней быў чальцом аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
У «пакаяльным відэа» Павел распавядае, што «зрабіў публікацыю на тэлеграм-канале “Беларускі гаюн” аб перасоўванні расійскіх войскаў у горадзе Мазыры». Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 КК РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Павел Наздра вядомы тым, што з’яўляўся прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы «Зялёны дазор». Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалагічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўлады.