Posted by БХД at July 19, 2021, 11:56 p.m.
Артыкул пра раман Паўла Севярынца "Беларусалім" з'явіўся на Вікіпедыі
«Беларусалі́м» — раман беларускага палітыка Паўла Севярынца ў трох кнігах. Дагэтуль выйшлі дзьве кнігі: «Беларусалім. Золак» (2017) і «Беларусалім. Сэрца сьвятла» (2020).
Водгукі на "Беларусалім"
«„Беларусалім“ — кніга магутная паводле закладзеных у яе ідэяў і паводле мастацкага вырашэньня задумы». Уладзімер Арлоў, гісторык, пісьменнік«„Беларусалім“ бліскуча напісаны блакбастар». Міхась Скобла, паэт, публіцыст
«Паланіла прыгажосьць і вобразнасьць мовы ў „Беларусаліме“. У іх проста патанаеш і адразу хочацца размаўляць па-беларуску». Дзіяна Балыка, драматург
«Надзвычай якасная, жывая мастацкая проза. Раман натхняе задумацца пра Бога». Аляксей Шэін, пісьменьнік
«Гэта сьвятло ў „Беларусаліме“ заварожвае». Аліна Лісоўская, чытачка
«Так дзіўна чытаць мастацкую кнігу, якая перацякае ў рэальнасьць». Алена Палачанская, музыка«Назва рамана — геніяльная. Лепшай, бадай, не знайсьці ва ўсёй беларускай літаратуры ад яе пачатку і да сёньня». Уладзімер Някляеў, паэт