Posted by БХД at Jan. 6, 2020, 11:46 a.m.

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову за ўдзел у акцыю ў абарону незалежнасці Беларусі 7 снежня аштрафавалі на 50 базавых велічынь – 1147,5 рубля.

Таксама на яе склалі новы пратакол за акцыю 20 снежня.

“Кошт абароны незалежнасці – штрафы і суткі”, - адзначыла сустаршыня #БХД.

9 студзеня ў Менску таксама будуць судзіць актывістку БХД з Віцебскага раёну Алену Янушкоўскую. Таксама ёй уручылі позву за перапост закліку да пратэстаў.