Posted by БХД at Feb. 26, 2021, 3:51 p.m.
Сустаршыня БХД, палітвязень Павел Севярынец атрымлівае штодня па 20-30 лістоў падтрымання ад беларусаў!
Пра хвалю падтрымання і салідарнасці ён згадвае ў ліставанні з гарадзенцамі:
«Цяпер носяць да 30 лістоў у дзень, з іх частка святочныя, бо пошта была загружаная», – піша палітвязень.44-гадовы Павел Севярынец за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года, перабывае ў СІЗА-1 у Менску, яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
Крыніца: @belsat