Posted by БХД at Aug. 31, 2021, 9:36 a.m.

30 жніўня Беларускія хрысціянскія дэмакраты разам з сацыял-дэмакратамі ўзгадалі ў Варшаве ля амбасады Беларусі ў Польшчы пра зніклых беларускіх палітыкаў.

“У міжнародны дзень памяці зніклых асоб ушанавалі памяць беларускіх палітыкаў, якія актыўна і адкрыта супраціўляліся беззаконня і антызаконнаму захопу дзяржаўнай улады Лукашэнкам. Чаму так сталася, што мы, беларусы, у сваёй большасці, у канцы 1990-х дазволілі адбыцца такім злачынствам як захоп улады Лукашэнкам і невядомае знікненне палітыкаў і журналістаў, якія ведалі і казалі праўду? Можа, што тады мы баяліся? Можа, штосьці іншае рабілі? Можа, мелі іншыя мэты і думалі, што голас апазіцыі - гэта справа іншых? Калі ў дзяржаве ўладай парушаецца закон, то мы, грамадзяне, маем непасрэдны абавязак быць разам у абароне Канстытуцыі і законнасці. Іначай? Іначай за намі прыйдуць у наступны раз. ... Божа, беражы Беларусь!” – адзначыў кіраўнік МХД Яўген Дудкін.

Падпісвайцеся на https://t.me/bchd_info/