Posted by БХД at May 26, 2021, 8:45 p.m.

Заява Еўрапейскай народнай партыі

ЕНП падтрымлівае мужны народ Беларусі, які працягвае змагацца за дэмакратыю і свае правы. Мы глыбока засмучаныя смерцю ў турме Вітольда Ашурака, які быў незаконна зняволены і змагаўся за дэмакратыю. Ён быў членам нашай палітычнай сям'і. Кадры, якія беларускія ўлады апублікавалі ўчора, сведчаць аб тым, што яго смерць не была натуральнай і рэжым нясе поўную адказнасць за яго смерць.

Акрамя таго, мы здзіўлены так званым "судом", які асудзіў Паўла Севярынца на 7 гадоў пазбаўлення волі разам з яшчэ 6 нявіннымі беларусамі.

Мы таксама асудзілі нядаўні тэрарыстычны акт беларускай дзяржавы, якая захапіла грамадзянскі самалёт і выкрала журналіста Рамана Пратасевіча. Беларускі рэжым перайшоў усе чырвоныя рысы для любога магчымага дыялогу і цывілізаваных зносін.

Мы патрабуем:
🔵 Незалежнае расследаванне смерці Вітольда Ашурака;

🔵 Доступ незалежных міжнародных праваабарончых арганізацый для праверкі ўмоў утрымання зняволеных у беларускіх турмах

🔵 Неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і тых, хто быў затрыманы і асуджаны па палітычных матывах.

Вітольд Ашурак, Раман Пратасевіч, Павал Севярынец і многія іншыя, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі, - сапраўдныя героі не толькі для сваіх грамадзян, але і для нас, еўрапейцаў, і для ўсяго свету.

#ЖывеБеларусь