Posted by БХД at Dec. 30, 2021, 9:18 p.m.

Нарвежскі палітык, былы дэпутат парламенту ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Геір Таскедал павіншаваў сустаршыню БХД, палітвязня Паўла Севярынца з днём народзінаў:

“Павел — адзін з маіх сяброў у Беларусі. Сёння яму спаўняецца 45 гадоў - віншую! Ён быў асуджаны рэжымам Лукашэнкі на 7 гадоў пазбаўлення волі ў 2021 годзе ў жорсткіх умовах за ўдзел у Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Ён мірна змагаецца за дэмакратыю, свабодныя выбары, свабоду веравызнання і палітыку справядлівасці. Няхай 2022 год стане лёсавызначальным для народу!” – заявіў палітык.

“Няхай мы ў Нарвегіі ніколі не забываем, але дапамагаем братам і сёстрам, якія церпяць несправядлівасць!” – падкрэсліў Геір Таскедал.