Posted by БХД at March 30, 2021, 3:13 p.m.
Паведамляецца, што ад сваякоў Паўла Кабанчука, якога за налепку “Пагоні” на машыне 25 сакавіка затрымалі ў Бабруйску, патрабуюць пералічыць каля 300 рублёў, каб мець права перадаваць перадачы.
Хрысціянскія дэмакраты выказваюць абурэнне тэрарыстычнымі дзеяннямі захопнікаў і нагадваюць усім датычным аб неадваротнасці адказнасці за злачынствы ў дачыненні да Паўла Кабанчука ды іншых мірных грамадзян Беларусі.