Posted by БХД at March 5, 2021, 8:31 p.m.
❗️На паседжанне Лігі студэнцкіх аб'яднанняў Свабоднага беларускага прафсаюзу прыйшлі сілавікі ў масках.
Сустрэча адбывалася ў менскім бізнес-клубе «Імагуру». Сёння там меліся выбіраць старшыню Студэнцкага прафсаюзу.
Сярод удзельнікаў паседжання былі Андрэй Ягораў і Віталь Рымашэўскі - чальцы асноўнага складу Каардынацыйнае рады.
Стала вядома, што Андрэй Ягораў і Віталь Рымашэўскі дастаўленыя ў Маскоўскае РУУС.
Туды ж завезлі і іншых затрыманых на мерапрыемстве.