Posted by БХД at April 20, 2021, 12:33 p.m.
Вольга Кавалькова прыняла ўдзел у паседжанні рабочай групы Парламенцкай Асамблеі Еўранеста па Беларусі, якая адбылася ў рамках 9-й сесіі.
"Сваю прамову я пачала з тэмы ўзмацнення рэпрэсій у Беларусі і новых зменаў заканадаўства, якое парушае канстытуцыйныя правы грамадзян.
Я заклікала сваіх калегаў з Еўрапарламента і парламентароў краін Усходняга партнёрства праявіць актыўную салідарнасць з беларусамі, дэмакратычнымі арганізацыямі, з Каардынацыйнай Радай праз медыя, слуханні у Парламентах і падтрымку.Ключ да вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі - унутры краіны, але міжнародная салідарнасць і медыяцыя з’яўляюцца неабходнымі для таго, каб пазітыўныя змены адбыліся. Я падтрымліваю ідэю стварэння міжнароднай пляцоўкі перамоваў па Беларусі з удзелам не толькі Еўрасаюза, але і ЗША, і Расіі. Каардынацыйная рада працуе над рамачным праектам перамоваў.
Што да адносінаў Беларусі і Расіі, я падкрэсліла, што ніякія інтэграцыйныя дакументы ці новыя Дэкрэты, падпісаныя нелегітымнымі беларускімі ўладамі, не могуць лічыцца сапраўднымі.
Упэўнена, што пазіцыі і заўвагі беларускіх удзельнікаў сённяшняй сустрэчы будуць улічаныя ў рэзалюцыі ПА Еўранэста, якая будзе прынятая ўжо заўтра".