Posted by БХД at May 15, 2021, 9:59 a.m.
Паўла Севярынца паствілі на ўлік як экстрэміста.
Піша Вольга Севярынец:
"Суд над Паўлам працягваецца, працэсы ідуць кожны дзень і ідуць ў даволі хуткім тэмпе, а гэта значыць, што праз пару тыдняў мы можам даведацца прысуд.
На працэсе Павел маўчыць. Ён не гаворыць ні-чо-га, не адказвае на пытанні. Ён падкрэсліваў гэты момант некалькі разоў у лістах. Кажа, што ўсё, што хацеў, ён сказаў у сваіх кнігах. Гэта вельмі важна для яго. Прашу звярнуць на гэта ўвагу СМІ і сяброў.
Яшчэ з навінаў: Паўла паствілі на ўлік як экстрэміста.
Гэта ў тэорыі цягне за сабой цэлы комплекс мер, які падбіраецца да кожнага індывідуальна, наколькі я зразумела з апісанняў іншых родных. Патрэбна гэта толькі для таго, каб ламаць чалавека ў турме.
У выніку нам ад Пашы перасталі прыходзіць лісты, увогуле. У яго камеры правялі такі шмон, што з матрасам выставілі за дзверы не толькі яго, як "экстрэміста", але і ўсіх астатніх сукамернікаў, намякаючы, што церпяць яны вось з-за гэтага аднаго.
Але заўсёды ёсць і добрыя навіны 🙂 Вось учора я была ў Магілёве і перадала яму пернікі з любімай цытатай. Спадзяюся, што спадабаюцца 🙂