Posted by БХД at Feb. 22, 2020, 11:47 p.m.

Да марафону з нагоды Дня роднай мовы далучыліся і Баранавічы. З прычыны таго, што ў горадзе няма ані помнікаў, ані шыльдаў дзеячам беларушчыны, нашы сябры ўсклалі кветкі да манументу ахвярам рэпрэсіяў, шмат хто з якіх таксама размаўляў па-беларуску ды падтрымліваў беларускую культуру. На жаль, было ўжо цёмна, і таму фота атрымаліся не вельмі. #МХД