Posted by БХД at May 25, 2021, 11:31 p.m.

🇳🇴 Лідар Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі, міністр нарвежскага ўраду ў справях дзяцей і сям'і Kjell Ingolf Ropstad асудзіў прысуд Паўлу Севярынцу:

"Сёння прыйшло шакавальнае паведамленне аб тым, што Павел Севярынец, адзін з лідараў сястрынскай партыі КрФ у Беларусі, асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі за пратэст супраць выбараў у мінулым годзе.

Павел - моцны голас у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў краіне, названай апошняй дыктатурай Еўропы. Навіна пра прысуд яму разбівае сэрцы - і для сяброўскай партыі ў Беларусі, і для сям'і і сяброў Паўла. Мае думкі асабліва скіраваныя да яго жонкі і трохгадовага сына.

Павел сёння адзін з больш чым 400 палітвязняў у Беларусі. Тыя, каго выпусціў з турмы Лукашэнка, сведчаць аб жорсткім гвалце і катаваннях. Рэжым паказаў, што яны гатовыя выкарыстоўваць экстрэмальныя сродкі для ліквідацыі апазіцыі, у тым ліку падчас угону ў гэтыя выходныя.

У Беларусі працягваюць знікаць апазіцыйныя палітыкі і журналісты. Я разглядаю гэта як мэтанакіраваны напад на дэмакратыю і свабоду і асуджаю сённяшні прысуд".