Posted by БХД at April 4, 2021, 2:33 p.m.

У Бабруйску ў пятніцу быў затрыманы сябра БХД Ігар Калыхан.

Мужчына выйшаў у паліклініку (меў падазрэнне на запаленне лёгкіх) і быў схоплены каля пад'езду.

Калыхан паведаміў па тэлефоне з  РАУСу, што затрыманы на 72 гадзіны.

Паўтара месяца таму ў яго адбыўся ператрус (нібыта з нагоды абразы старшыні выбарчай камісіі). Тады ў сябра БХД забралі жорсткі дыск камп'ютара.

Крыніца: @belsat