Posted by БХД at Nov. 22, 2021, 12:20 p.m.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя прыняла зварот да да Вярхоўнай Рады і Кабінета Міністраў Украіны, а таксама да ўкраінскіх партнёраў БХД з нагоды становішча беларусаў, якія былі вымушаныя выехаць ва Украіну па прычыне палітычнага пераследу ў Беларусі.

У сваім звароце БХД прапануе:

- Павялічыць тэрмін законнага знаходжання грамадзян Рэспублікі Беларусь ва Украіне без дадатковых адміністрацыйных нагрузак да 360 дзён на працягу каляндарнага года. Захаванне ВНЖ па валанцёрстве, магчымасць атрымання ВНЖ на падставе адкрыцця ФЛП \ ТАА і працаўладкавання, пры лібералізацыі заканадаўства для беларусаў (зніжэнне сумы ў 60 000 з. п. для наймальніка).

- зняць банкаўскія абмежаванні на абслугоўванне для беларусаў ва ўкраінскіх банках (па ўзору практык, прынятых у Польшчы, Літве, Грузіі). пры атрыманні легалізацыі і прадастаўленні бізнес планаў-стварыць умовы атрымання крэдытных рэсурсаў на роўных умовах з рэзідэнтамі.

- дазволіць украінскім страхавым кампаніям афармляць афіцыйную «Зялёную карту» страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў зялёныя карты беларусам, для выезду за мяжу.

- лібералізаваць правілы працаўладкавання замежнікаў ва Украіне для грамадзян Беларусі. Знізіць мінімальную заработную плату, спрасціць працэдуру атрымання дазволу на працу або цалкам выключыць неабходнасць атрымання дазволу на працу ва Украіне да часу правядзення ў Беларусі выбараў, адпавядаючым міжнародным нормам і прызнаных Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ.

- увесці спецыяльны, спрошчаны парадак працаўладкавання асобных важных для ўкраінскага грамадства спецыяльнасцей: медыцынскіх работнікаў, журналістаў, тэхнічных спецыялістаў і г.д.

- пры ўзаемадзеянні з дыяспарай і праваабаронцамі, не дапускаць экстрадыцыі ў Рэспубліку Беларусь і Расійскую Федэрацыю гараджан і бежанцаў. Прыняць меры па часовым прыпыненні супрацоўніцтва паміж украінскімі праваахоўнымі органамі, у тым ліку – СБУ, МУС і офісам Генеральнага пракурора Украіны, і беларускімі сілавымі структурамі у частцы супрацоўніцтва ў крымінальных справах, абмену інфармацыяй аб ажыццяўленні мер крымінальна-працэсуальнага характару і ў частцы, якая датычыцца пытанняў выдачы грамадзян Беларусі дзеючым беларускім уладам і экстрадыцыі згодна, у тым ліку, з Дамовай паміж Рэспублікай Белаурсь і Украінай аб перадачы асоб, асуджаных да пазбаўлення волі, для далейшага адбыцця пакарання (заключаны у Кіеве 12 чэрвеня 2009 года).

- прадаставіць магчымасць атрымаць статус часовай абароны, прадугледжаны Законам Украіны «Аб бежанцах і асобах, якія маюць патрэбу ў дадатковай або часовай абароне»;

БХД прапануе таксама адмовіцца ад намеру прыняць нарматыўныя акты (законапраект 3387), якія прадугледжваюць абавязковае перасяленне ў месцы ўтрымання грамадзян Беларусі, якія шукаюць міжнароднай абароны, якія былі вымушаныя ўехаць ва Украіну, перасякаючы мяжу па-за пунктамі пропуску, і адмовіцца ад намеру прыняць змены ў парадак прыцягнення замежных валанцёраў няўрадавымі арганізацыямі (законапраект 4521), якія ўскладняюць, зацягваюць і ствараюць дадатковыя рызыкі для замежных валанцёраў. У цяперашні час атрыманне дазволу на часовае пражыванне ў якасці валанцёраў – адзін з найбольш запатрабаваных легальных варыянтаў знаходжання ва Украіне для грамадзян Беларусі.

“Прыняцце вышэйпералічаных захадаў паспрыяе істотнаму паляпшэнню міграцыйнай палітыкі для грамадзян Беларусі, якія церпяць ад сістэматычнага гвалту з боку беларускага рэжыму, дапаможа ўмацаваць патэцыял беларускіх грамадскіх арганізацый, каторыя ва ўмовах рэпрэсій вымушаныя працаваць з тэрыторыі Украіны”, - гаворыцца ў заяве БХД.

Поўны тэкст звароту па спасылцы https://telegra.ph/Zvarot-BHD-z-nagody-stanov%D1%96shcha-belarusa%D1%9E-yak%D1%96ya-byl%D1%96-vymushanyya-vyehac-va-Ukra%D1%96nu-pa-prychyne-pal%D1%96tychnaga-perasledu-%D1%9E-Belaru-11-22