Posted by БХД at June 6, 2021, 6:50 p.m.
Раніцай 3 чэрвеня ў гарадзенскую краму «Адметнасць» прыйшлі ідэолагі з гарвыканкаму, днём – ужо АМАП. Уласніца крамы правяла тры дні ў няволі.
Вольгу Верамеенку затрымалі ў чацвер, абвінавацілі ў «несанкцыянаваным мерапрыемстве» (у чым заключалася «пікетаванне», невядома, але з крамы канфіскавалі вялікі банер з яе назвай і партрэтам Кастуся Каліноўскага) і да суда пакінулі ў турме. Аднак 6 чэрвеня яе вызвалілі. Яна расказала «Белсату», што ёй за краты выклікалі доктара.
Таксама яна сцвярджае, што палітычным зняволеным забараняюць з 6 да 22 гадзінаў сядаць на нары – можна толькі хадзіць і стаяць, а сесці ці легчы нельга. Пра такую забарону сядзець тры тыдні таму расказваў актывіст Зміцер Дашкевіч – і ён заяўляў, што гэтая забарона датычыць толькі «палітычных».
Крыніца: Belsat