Posted by БХД at Aug. 27, 2021, 5:10 p.m.

❗️Вярхоўны суд пакінуў у моцы прысуд сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу ды актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Яўгену Афнагелю, Андрэю Войнічу, Паўлу Юхневічу, Максіму Вінярскаму, Дзмітрыю Казлову і Ірыне Шчаснай.

Разгляд апеляцыйнай скаргі праходзіў у закрытым рэжыме, сваякоў пусцілі толькі на абвяшчэнне рашэння.

У выніку прысуд, вынесены 25 траўня Магілёўскім абласным судом, пералічыўшы тэрміны з улікам новага правілы разліку часу утрымання пад вартай (1 дзень у СІЗА цяпер роўны 1,5 дням у калоніі). Павел Севярынец быў у СІЗА амаль год.

Нагадаем, што суддзя Ірына Ланчава прысудзіла Паўлу Севярынцу, Яўгену Афнагелю і Андрэю Войнічу 7 гадоў калоніі строгага рэжыму, Паўлу Юхневічу, Змітру Казлову, Максіму Вінярскаму - 5 гадоў, а Ірыне Шчаснай - 4.

Падпісвайцеся на нас у тэлеграме https://t.me/bchd_info/