Posted by БХД at Aug. 15, 2021, 1:42 p.m.

Кампанія “Годна” запусціла ў эфір моўнае шоу «Гоман»!

Гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Калі вы пройдзеце ўсе заняткі, то станеце вольна гаварыць па-беларуску. Але адна ўмова — не ленавацца і выконваць хатнія заданні. Яны таксама будуць!

Першы выпуск прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі. Вядоўцы — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.

https://youtu.be/a7SRpOGBNSM