Posted by БХД at Feb. 17, 2021, 10:47 p.m.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя заклікае ўсе незалежныя сілы Беларусі, усіх сумленных і неабыякавых грамадзян падтрымаць царкву "Новае Жыццё".
17 лютага ўлады захапілі памяшкання пратэстанцкай царквы, вернікі якой болей за 14 гадоў адстойваюць права на свабоду сумлення, права збірацца ў адробленым імі памяшканні.
Нягледзячы на рэгулярныя пагрозы і шантаж, вернікі працягваюць збірацца і маліцца разам. Іх змаганне стала сімвалам барацьбы за свабоду сумлення ў Беларусі. Абарона царквы "Новае Жыццё" — гэта абарона права на свабоду сумлення ў краіне.
БХД заклікае таксама міжнародную супольнасць выказацца па дадзеным пытанні, а сродкі масавай інфармацыі — сачыць за сітуацыяй і як мага больш поўна асвятляць падзеі з захопам будынку царквы.