Posted by БХД at July 21, 2021, 12:11 p.m.
Прызначылі дату апэляцыйнага суду над Севярынцам, актывістамі «Эўрапейскай Беларусі» і блогерамі
Апэляцыю на прысуд маюць разгледзець 27 жніўня ў Вярхоўным судзе Беларусі.
Да гэтага часу Павал Севярынец будзе знаходзіцца ў магілёўскай турме. Пра гэта паведаміла ў сацсетках ягоная жонка Вольга. Яна дадала, што на гэты момант ня ведае, куды далей накіруюць мужа.
«Павал спраўна дасылае нам лісты, малюе малюнкі для Францішка (сын Паўла і Вольгі. — РС) у кожным лісточку. А вось наконт лістоў ад іншых людзей кажа, што даходзіць вельмі мала. Ён падкрэсьлівае, што адказвае на ўсе лісты, якія атрымлівае, просіць не крыўдаваць, калі да кагосьці адказы не даходзяць», — напісала Вольга Севярынец.
Яна думае, што ня ўсе лісты Паўлу перадаюць. https://svaboda.azureedge.net/a/31369840.html