Posted by БХД at Nov. 14, 2021, 10:46 a.m.

✍️🏻Павел Севярынец працуе ў турме над трыма новымі кнігамі

Палітзняволены палітык і пісьменнік Павел Севярынец праягвае творчаць за кратамі.

У нядаўнім лісце да беларускі ён запрасіў яе, на прэзентацыю новых кніг: рамана «Беларусаліма» (меркавана, гаворка ідзе пра трэцюю, заключную, частку), «Дрэва жыцця», «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску».

Як растлумачыла жонка палітвязня Вольга, гэта кнігі, над якімі ён працуе цяпер. «Дрэва жыцця» ён прыдумаў за кратамі, а «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску» пачаў пісаць за год да затрымання і цяпер працягвае працу над ёй.

🏆У міжнародны Дзень пісьменнікаў у зняволенні 15 лістапада Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтар абвесцяць лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча.  Адзін з намінантаў сёлета — Павел Севярынец. Падрабязнасці.

Падтрымаць Паўла лістамі і выказаць салідарнасць: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец