Posted by БХД at July 19, 2021, 1:24 p.m.
17 ліпеня ў цэнтры Варшавы прайшла малітва за Беларусь.
Піша выканаўца абавязкаў старшыні МХД Яўген Дудкін:
"Дзякуй Богу і Хвала за добрае надвор'е і тых, хто прыйшоў, дзякую ўсім, хто зрабіў крок да нашай агульнай сустрэчы. Дзякую журналістам, якія асвятлялі падзею, бо нам важна, каб нас пачулі, што беларусы за Праўду, за Божыя запаведзі і сумленную і адказную ўладу.
Было файна! А таму сачыце за нашымі навінамі, далучайцеся да суполкі Агульнахрысціянская малітва за Беларусь. Modlitwa za Białoruś. Warszawa. Plac Zamkowy , пішыце ў прыват свае прапановы, каб мы, беларусы, засведчылі ў хрысціянскім духу нашу радасць і боль.
Будзем разам!"