Posted by БХД at July 1, 2021, 6:45 p.m.
❗ Сёння прыйшлі з ператрусам да Таццяны Севярынец:
"Мае расповеды перарваў ператрус: 3 хлопцы і 2 панятыя. Забралі Пашавы кнігі "Люблю Беларусь", парасон мой знакаміты, сцяжкі бчб, што стаялі ў пакоях, нават вязаны... Я ім прапанавала шкарпэткі з бчб-палоскай. Праігнорылі... Сёння не мы адныя ў Віцебску прымалі нечаканых гасцей".