Posted by БХД at Nov. 22, 2021, 4:16 p.m.

У Варшаве Беларускія хрысціянскія дэмакраты 21 лістапада правялі традыцыйную акцыю “Магутны Божа за Беларусь!” і ўзялі ўдзел у супольнай Акцыі салідарнасці з Беларуссю каля амбасады Беларусі ў Варшаве.

Удзельнікі акцыі згадалі Вітольда Ашурак праз шэсць месяцаў з дня яго трагічнай смерці ў вязніцы, зняволеных сябраў БХД Паўла Севярынца і Таццяну Канеўскую, а таксама абмеркавалі гадавіну ўшанавання 27 лістапада Слуцкага збройнага чыну.