Posted by БХД at Jan. 16, 2022, 10:59 p.m.

❤️«Няма межаў, каб сказаць кахаю». Павел Севярынец даслаў жонцы букет з-за кратаў

«Паша даслаў букет ружаў праз незнаёмых людзей (дзякуй вам ад усяго сэрца) да гадавіны вяселля з подпісам «Няма межаў, каб сказаць кахаю. І праз восем гадоў кахаю ўсё мацней». Ну як жа такім не падзяліцца, калі Жыве Каханне!» Ведаю, што і вы са мной парадуецеся», – напісала Вольга Севярынец.