Posted by БХД at Feb. 15, 2020, 12:07 p.m.

Актывістку #БХД аштрафавалі на рэкордную суму. Дапаможам ёй разам!

Актывістку Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебскага раёну Алену Янушкоўскую за ўдзел у снежні ў акцыях у падтрымку незалежнасці Беларусі асудзілі на 145 базавых велічынь - 3780 рублёў.

“Але і гэта яшчэ не канчатковая сума. Праваабаронцы кажуць, што гэта рэкордныя лічбы.

Такую суму я сама выплаціць не змагу, але я веру ў салідарнасць беларусаў, якім не ўсё роўна ў якой краіне жыць і таму абвяшчаю гэты збор”, - кажа актывістка.

Ахвяраваць сродкі на падтрымку Алены Янушкоўскай можна па спасылцы https://molamola.by/campaigns/2079?tab=about