Posted by БХД at Aug. 31, 2021, 8:08 a.m.
“У кампаніі 2020 года лідары ішлі за людзьмі. Раней было наадварот. Але з мінулага года беларусам патрэбнае іх жыццё. Упершыню беларусы так масава ўзялі адказнасць за сваё жыццё. З гэтага пачынаецца будаванне дзяржавы. Бо пры аўтарытарызме адна асоба фармуе сузалежнае грамадства. А сузалежнасць – гэта не адказнасць за ўласнае жыццё. З гэтай адказнасці пачалася новая старонка нашай гісторыі, і яна працягваецца. Ніводнай краіне не давалася свабода лёгка”.
Сустаршыня БХД Вольга Кавалькова ўзяла ўдзел 29 жніўня ў дыскусіі на палях платформы Campus Polska пра каштоўнасці ў Еўропе і падтрыманне дэмакратычных рухаў грамадзянамі.
https://youtu.be/riZkzFlbrsQ?list=PL79nwFDXpXEpeRwNJ0vKLsSSSIsapp0Xx