Posted by БХД at Aug. 23, 2022, 8:51 a.m.

Павал Севярынец, апазіцыйны лідар, быў затрыманы ў чэрвені 2020 года пасля перадвыбарчага пікету. Яго судзілі за зачыненымі дзвярыма разам з шасцю іншымі актывістамі і прыгаварылі да 7 гадоў пазбаўлення волі за «ўдзел у масавых беспарадках». Палітычная дзейнасць – гэта не злачынства. Вызваліце Паўла!

#FreeBelarus #StandWithBelarus #Accountability4Belarus

За апошнія два гады ўлады ў Беларусі несправядліва затрымалі дзясяткі тысяч чалавек. У спісе палітычных зняволеных ужо больш за 1300 імёнаў. Гісторыя кожнага зняволенага — красамоўнае сведчанне крызіснай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Усе несправядліва пазбаўленыя свабоды, усе, каго пераследуюць за ажыццяўленне сваіх правоў, павінны быць неадкладна і безумоўна вызвалены, а іх правы цалкам адноўлены.