Posted by БХД at Jan. 20, 2022, 10:32 p.m.
Юрыст Міхаіл Пастухоў атрымаў ліст ад Паўла Севярынца, які прыйшоў з вялікім спазненнем.
Павел піша: “Маё здароўе ў норме. Настрой бадзёры. Адпісваю лісты (у Шклоў прыйшло ўжо больш як 500 допісаў, адказаў я на 420), малюю для сына, працую на пілараме і малюся за Беларусь.
Бог стварыў Беларусь, краіну святла, каб свяціць, праз яе ўсяму свету. Земля Бібліі, солі, чысціні і празрыстых крыніцаў, калыска аднаўлення Ізраіля – месца асаблівай любові Божай. І веру: Бог не пакіне народ, які Ён вельмі любіць.
“Тым, хто любіць Бога і пакліканы па Ягонай пастанове, усё спрыяе на дабро” (Пасланіе апостала Паўла да рымлянаў 8:28).