Posted by БХД at May 29, 2020, 11:11 p.m.
"Свабоду Сяргею Ціханоўскаму! Самая лепшая падтрымка зараз для Сяргея гэта наша салідарнасць. У нядзелю 31 траўня ва ўсіх абласных гарадах пройдуць легальныя пікеты. Далучайцеся, беларусы!" - заявіла Вольга Кавалькова.
Расклад бліжэйшых пікетаў Вольгі Кавальковай:
Магілёў - 12:00, вул. Ленінская, 29;
Мінск - 12:00, каля галоўнага ўваходу ў Камароўскі рынак (вул. В. Харужай);
Гродна - 12:00, Савецкая плошча;
Брэст - 12:00, збор на пл. Леніна, затым пікет-мітынг каля кінатэатра Беларусь (вул. Савецкая, 62);
Віцебск - 12:00, каля бізнес-цэнтра Марка Сіці (Піраміда);
Гомель - 12:00, каля ўнівермага "Гомель" (вул. Савецкая, 60).