Posted by БХД at June 2, 2021, 1:43 p.m.
Маці 21-гадовага Уладзіслава Барысава, якога будуць судзіць за «масавыя беспарадкі» расказала, як на жыццё ўплывае сядзенне ў адной камеры з Паўлам Севярынцам.
«Аднойчы з вязніцы прыйшоў ліст, напісаны Уладам на чысцюткай беларускай мове. Як кажа маці, гэта быў сапраўдны эмацыйны шок, бо Улад заўсёды размаўляў і пісаў па-расейску. Пазней яна даведалася, што прычынаю такой раптоўнай беларусізацыі стаўся Павел Севярынец, з якім ейны сын сядзеў у адной камеры на «Валадарцы» цягам двух месяцаў», — піша @belsat.