Posted by БХД at May 7, 2020, 4:22 p.m.

Дарагія сябры! Маладыя хрысціянскія дэмакраты заклікаюць сёлета не хадзіць на парад, прысвечаны 9 траўня.

Апошнімі днямі шмат гаворыцца пра тое, што праводзіць масавае мерапрыемства падчас пандэміі - гэта самагубства. Але ладна б нашыя улады самі сябе падвяргалі небяспецы, яны ж не хочуць стаяць на парадзе ў самоце, ім трэба гледачы. Таму ўсё як звычайна: пойдзеш на парад – атрымаеш пакой у інтэрнаце на наступны год, пойдзеш на парад – залічам адпрацоўку, пойдзеш на парад – 10 р. або 50 р. І ўсё гэта па дрэскодзе без масак.

Ці каштуе пакой у інтэрнаце трох тыдняў, што вы ці вашы блізкія правядзеце на ШВЛ? Ці варта рызыкаваць і без маскі прыходзіць за 10-50 рублёў на парад, каб пасля бессімптомна прынесці каранавірус да вашых бабуль і дзядуль? Ці трэба рызыкаваць жыццём дзеля паказальнага выступлення, якое ў такіх умовах праводзіць – па-просту злачынства.

Таму, мы, Маладыя хрысціянскія дэмакраты, вельмі просім вас дзеля будучыні, дзеля здаровага сэнсу НЕ ХАДЗІЦЕ на парад!