Posted by БХД at May 1, 2021, 9:10 a.m.
Вольга Севярынец распавяла новыя падрабязнасці пра сітуацыю з Паўлам Севярынцам:
“Яго пачалі перавозіць з Валадаркі каля 23.00 у мінулую пятніцу. Везлі цягніком у сталыпінскім вагоне ўсю ноч з рукамі ў кайданках. Каля 8 раніцы даставілі ў магілёўскае СІЗА, а пасля цэлы дзень пратрымалі ў стакане, толькі пад вечар перавёўшы ў камеру.
Большасць рэчаў і ўсе лісты, якія даслалі людзі (каля 2 тысяч), яму прыйшлося пакінуць на Валадарцы, бо з рукамі ў кайданках перавезці іх было немагчыма. Аддаць рэчы сям'і не дазволілі, у выніку, хутчэй за ўсё, іх проста выкінулі.
Суд на Паўлам і "Еўрапейскай Беларуссю" будзе закрытым, нават для родных. Шкада, нічога не даведаемся пра іх сэнсацыйнае раследаванне, а можа проста там справа ні аб чым і сорамна, каб гэта проста нехта пабачыў”.