Posted by БХД at March 27, 2021, 10:27 p.m.
Ператрус у кватэры сямʼі Верамеенкаў цягнуўся тры з паловай гадзіны і скончыўся ў 19:20.
Міліцыянты вынеслі цэлы багажнік рэчаў. Актывіста Сяргея Верамеенкі ўдома няма.
Пасля гэтага міліцыянты разам з жонкай Вольгай Верамеенка паехалі ў краму «Адметнасць», дзе таксама адбыўся ператрус.
Цяпер Вольга пасля знаходзілася на допыце ў Следчым камітэце. Яна і ейны муж Сяргей праходзяць сведкамі паводле справы Паўла Мажэйкі.
Ператрус праводзілі 10 чалавек, з кватэры вынялі рэчы з «Пагоняй», майкі, значкі. З крамы амаль нічога не забралі, толькі некалькі магнітаў.
Крыніца: @belsat