Posted by БХД at June 13, 2022, 8:13 p.m.
ТРЭНІНГ ПА ЛІЧБАВАЙ БЯСПЕКІ "1984 - ЯК АБАРАНІЦЬ СЯБЕ АД ПАЛІЦЫІ ДУМКІ"
Ініцыятыва БХД "Беларуская салідарнасць" сумесна з Каардынацыйнай радай пры падтрымцы чат-бота "Рух Большасці (https://t.me/Dvizh_Bot_Channel)" запрашае на першы афлайн семінар у Варшаве з Мікалаем Кванталіяне ў рамках адукацыйнай праграмы для моладзі.
Падчас трэнінгу, мы абмяркуем асноўныя выклікі, з якімі сутыкаюцца беларускія карыстальнікі ў Беларусі і за яе межамі ў 2022 годзе.
Праграма трэнінгу:
+ Базавыя чэк-лісты - для тых хто працягвае працу знаходзячыся ў Беларусі
+ Бяспечная камунікацыя ў месэнджэрах
+ Ці варта давяраць месэнджэру тэлеграм
+ Выкарыстанне інструментаў ананімнасці і бяспекі (TOR, VPN)Трэнінг будзе праходзіць у афлайн фармаце ў Варшаве. Падчас трэнінгу Вы зможаце ўсталяваць на свае прылады правераныя праграмы для забеспячэння Вашай бяспекі.
Дата: 18.06.2022 (субота)
Час: 11.00-15.00
Рэгістрацыя: https://forms.gle/3ELjqZTcYkTQve91AПасля рэгістрацыі Вам будзе выслана запрашэнне з адрасам правядзення трэнінгу.