Posted by БХД at Nov. 23, 2021, 10:53 a.m.

“Па дарозе на малітву мяне затрымалі”

Актывіст БХД з Кобрына Георгій Дзмітрук-Малодшы распавядае пра рэпрэсіі, з якімі сутыкнуўся ў Беларусі, і пра тое, як дапамагае іншым беларускім мігрантам.

Для шмат якіх палітычных уцекачоў пераезд у іншую краіну – скачок у невядомае. Дзіяна і Георгій хочуць дапамагчы беларусам уладкавацца ў Польшчы. Яны добра ведаюць праблему, бо і самі мусілі ратавацца ад рэпрэсіяў.

Яны распавялі, як яны дапамагалі ў "HOP ЦЭНТРЫ" дзеткам з праблемных сем’яў, як Георгія затрымалі 11 жніўня 2020 года, калі ён ішоў на малітву, збілі ў РАУС і арыштавалі. А галаўное – што яны прыдумалі, каб дапамагчы ўцекачам з Беларусі асвоіцца ў новай краіне.

https://youtu.be/xEZQmuELHps