Posted by БХД at March 3, 2022, 9:52 a.m.
Пляменніцам Паўла Севярынца далі па 15 сутак за ўдзел у пратэстах супраць вайны ва Украіне.
“Жэне 15 сутак, Любе 15. Трымаліся добра, Жэня спыталася ў сведкі-міліцыянта, ці не сорамна яму. Мяне ў залю не пусцілі, слухала пад дзвярыма. Напісала скаргу на дзеянні суддзі”, - распавяла маці дзяўчын, пісьменніца Ганна Севярынец.