Posted by БХД at June 23, 2020, 3:33 p.m.

Учора, 22 чэрвеня выйшаў на свабоду сябра Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Валянцін Фралоў. Ён адбываў 15 сутак у ІЧУ за законны пікет, які праводзіў 7 чэрвеня як сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай. А ў зняволенні яго яшчэ асудзілі на дадатковыя15 сутак, зноў жа за законны пікет.

Тым не менш, яго пакуль выпусцілі без адбыцця дадатковага пакарання.

Валянцін адзначыў, што зняволеных трымаюць у нечалавечых умовах, не даюць спаць ноччу, не даюць памыцца, не выпускаюць на прагулкі і падсаджваюць у камеры бяздомных, каб заразіць вошамі. Праз менавіта вошай Валік пасля вызвалення выкінуў усю сваю вопратку і абутак.