Posted by БХД at Dec. 31, 2021, 5:48 p.m.

Ніну Багінскую затрымалі за пікет салідарнасці з Паўлам Севярынцам і адвезлі ў псіхіятрычны цэнтр у Навінкі ў ейны юбілей

Напярэдадні легенда нацыянальнага руху адзначала 75 гадоў. На свае народзіны спадарыня Ніна выйшла на вуліцы Менску з плакатам «Свабоду палітвязням».

«Яны выклікалі хуткую дапамогу, завезлі ў Навінкі. У Навінках я не першы раз, далі толькі паперку падпісаць, што я не адчуваю патрэбы ў лячэнні, што я псіхічна здаровы чалавек. Я села на 18-ты аўтобус і прыехала дахаты», – распавяла Ніна Багінская.

Таксама міліцыянты склалі на Ніну Багінскую пратакол. Спадарыня Ніна патлумачыла гэтак званым сілавікам, што напярэдадні быў таксама юбілей палітвязня Паўла Севярынца, які, як і мноства людзей, сядзіць за кратамі, а таму неабходна патрабаваць іхнага вызвалення.