Posted by БХД at May 4, 2021, 9:09 p.m.
⚡Сябра БХД Таццяну Канеўскую асудзілі на шэсць гадоў!
️У Гомелі вынеслі прысуды сябрам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай.
Нагадаем, чацвёра палітвязняў — Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова ды Аляксандра Шабаліна — абвінавачвалі у «масавых беспарадках» і «захопе будынкаў», а Юрыя Уласава, дадаткова, у «публічнай абразе прадстаўніка ўлады».
Суддзя даў усім роўна столькі, колькі патрабаваў пракурор:
❗️Юрыю Уласаву — 6,5 гадоў узмоцненага рэжыму;
❗️Аляксандру Шабаліну і Дзмітрыю Івашкову — 6 гадоў узмоцненага рэжыму;
❗️Таццяне Канеўскай — 6 гадоў агульнага рэжыму.