Posted by БХД at June 19, 2020, 11:44 a.m.

Актывістцы МХД Еве Сапрыгінай далі 7 сутак арышту.

19 чэрвеня ў судзе Сваецкага раёна Мінcкe адбыўся суд над актывісткай Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Евай Сапрыгінай, якая таксама з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай.

Судзілі яе за ўдзел у законным пікеце па зборы подпісаў 24 траўня на Камароўскім кірмашы, дзе яна, па словах сведкаў, «выкрыквала лозунгі». Таксама абвінавачванне заявіла, што гэта быў мітынг не звязаны з выбарамі.

Сама Ева на судзе не была, таму пакуль знаходзіцца на волі.