Posted by БХД at Aug. 19, 2022, 2:44 p.m.
Віталь Рымашэўскі пра прапанову кіраўніка МЗС Літвы ануляваць візы беларусам:
“Шляхам Пуціна? Шкада, што міністр замежных справаў Літвы перастаў адрозніваць беларусаў ад расейцаў. Раней так заўсёды рабілі крамлёўскія палітыкі…
«Начиная с этого момента, нужно сказать ясное «нет« туристам из России и Беларуси… отменить ранее выданные долгосрочные визы необходимо как минимум на период войны в Украине", - заява Ландсбергіса.
Як мінімум 500 тысячаў беларусаў удзельнічалі ў вулічных пратэстах 2020-м, БОЛЬШАСЦЬ беларусаў (у адрозненне ад расейцаў) супраць вайны і супраць дыктатуры. І большасць гэтых людзей застаецца ў Беларусі. Габрыэлюс Ландсбергіс прапануе ім выбар – эміграваць, альбо апынуцца ў ізаляцыі ад цывілізаванага свету…
Ці такім чынам ставіліся дэмакратычныя краіны свету да літоўцаў падчас СССР? Каму, апроч Пуціна і Лукашэнкі, дапаможа ізаляцыя беларускіх грамадзян ад Еўропы?
Вельмі бесчалавечная і недальнабачная стратэгія…
Беларусь – частка Еўропы, беларусы - вартыя падтрымкі, а не дыскрымінацыі, спадар Ландсбергіс!”