Posted by БХД at May 5, 2020, 6:30 p.m.
Сустаршныя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова заклікае байкатаваць парад падчас чумы:
“Я выступаю супраць правядзення парада падчас пандэміі, бо гэта небяспечна для людзей, гэта небяспечна для вайскоўцаў і гэта велізарная трата грошаў, якія маглі б быць накіраваныя на дапамогу сістэме аховы здароўя, на дапамогу малому і сярэдняму бізнэсу, на дапамогу грамадзянам. Патрэбна было б пераразмеркаваць гэтыя грошы на іншыя сферы, якія сёння патрабуць фінанасавання, адмовіцца ад правядзення парада і не падвяргаць людзей рызыцы заражэння каранавірусам. На мой погляд, гэта проста адмыванне грошаў з бюджэту, які мы фінансуем, і проста здзек з людзей.
Можна было адмовіцца ад парада і перанесці яго на лета або на наступны год, гэта абсалютна не праблема. А неадмова ад правядзення парада азначае, што ўладам усё роўна на людзей. Яны гатовы рэалізоўваць усе свае сцэнары, усё, што у іх галаве, за кошт здароўя і жыцця грамадзян. Я прашу людзей не ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах, якія праводзіць улада і паказаць большую адказнасць і за сваё здароўе, і за здароўе сваіх блізкіх.
Зразумела, што Лукашэнка неадэкватна ацэньвае сітуацыю і не можа паступіцца сваімі амбіцыямі для людзей. Што тычыцца яго запрашэння расіянаў на парад да нас, я спадзяюся, што у людзей хопіць розуму не ехаць нікуды. У Беларусі колькасць захворванняў імкліва павялічваецца штодня, але можа быць яшчэ больш захворванняў, таму сёння трэба берагчы людзей, у тым ліку вайскоўцаў. Вайскоўцы знаходзяцца у казармах разам, і калі адзін захварэў, то і астатнія захварэюць.
Вайсковыя часткі, турмы, дамы-інтэрнаты трэба было ад самага пачатку закрываць на карантын, каб туды не мелі доступ іншыя людзі, а тым больш не выводзіць вайскоўцаў на парад у горад. Але замест мераў бяспекі прыходзяць адпіскі на заявы у выглядзе: “На сегодняшний день принимаемые меры, обеспечивают поддержание обстановки в вооружённых силах”. Чым вы іх забяспечваеце? Мы ездзілі у Берасце, развозілі маскі – іх там заказалі у адной вайсковай частцы, дык доктар выбегла і не ведала як дзякаваць, бо тры месяцы ў іх пандэмія, а ў вайсковай частцы дактары без сродкаў абароны. Але мы парад праводзім!”.