Posted by БХД at Sept. 15, 2021, 10:02 p.m.

Ці змогуць дэпутаты Лукашэнкі стварыць парламецкую камісію па высвятленню прычын кантрабанды беларускіх папірос у краіны Еўрапейскага саюза?

Чарговы зварот у рамках кампаніі #pasol

На гэты раз адносна канфіскацый беларускіх папірос тытунёвай фабрыкі "Нёман", якія дасягаюць аж да 10 мільёнаў еўра у адной партыі.

Як так сталася, што завод, падаткі якога пакрываюць палову бюджэта Кастрычніцкага раёна горада Гродна, раскідваецца грашыма на межах дзяржавы?

Хто такія буйныя партыі скупае?

Чаму беларускія мытнікі закрываюць вочы?

Падрабязнасці зварота ў тэлеграм-канале Яўгена Дудкіна - дэлегата платформы #Сход:

https://www.shodbelarus.org/delegate/5526

Таксама кожны грамадзянін можа напісаць падобны ліст да свайго афіцыйнага дэпутата Лукашэнкі, абраўшы сваю выбарчую акругу, і, пазначыўшы імёны сенатараў ад свайго рэгіёна (вобласць ці горад Мінск) дэпутатам Нацыянальнага Сходу

Ніжняя Палата http://elo.house.gov.by/ru/el_obr_fiz-ru/

Верхняя Палата http://www.sovrep.gov.by/ru/el_obr_fiz-lic-ru/