Posted by БХД at June 3, 2021, 4:20 p.m.

6 ЧЭРВЕНЯ — АГУЛЬНАБЕЛАРУСКІ ПОСТ І МАЛІТВА ЗА СІТУАЦЫЮ Ў НАШАЙ КРАІНЕ

Павал Севярынец, магілёўская турма, 2.06.2021:

«Сёньня ўсё залежыць ад Царквы ў шырокім сэнсе, як супольнасьці тых людзей, якія вераць у Ісуса Хрыста, бо Царква — гэта частка народу, адказная за веру. Бяз Веры ня можа быць ані Можам! ані Пераможам! Канешне, ёсьць "Новае жыцьцё", ёсць тая частка Касьцёла, якая не баіцца, ёсьць некалькі пратэстанцкіх цэркваў і кіраўнікоў, ёсць асобныя праваслаўныя сьвятары і вернікі, але большая частка цэркваў, нажаль, робіць выгляд, што яе лёс Беларусі ня тычыцца па розных прычынах. Вось гэта трэба разумець, што як раз веруючыя, якія ня моляцца пра свабоду Беларусі, якія маўчаць, не спачуваюць ні тым закатаваным, ні іх сваякам, яны і цягнуць краіну назад. Маўчаньне большай часткі Царквы азначае безнадзейнасьць для грамадзтва. Царкве трэба стаць у свабодзе і праўдзе Хрыстовай і весьці народ за Ісусам Хрыстом, Які размаўляе па-беларуску».