Posted by Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка at April 29, 2026, 10:14 a.m.

У Варшаве пачынае працу кнігарня Kamunikat.shop. Месца ўзнікае дзякуючы супрацоўніцтву Фонду Камунікат, які вядзе інтэрнэт-бібліятэку і займаецца выдавецкай дзейнасцю з Цэнтрам Беларускай Салідарнасці. У кнігарні будуць прадавацца не толькі кнігі Камуніката, але таксама іншых беларускіх выдавецтваў, якія працуюць у замежжы. Пра падрабязнасці для перадачы «Пад знакам Пагоні» ў эфіры Радыё Беласток расказаў кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

➡ https://kamunikat.net/kamunikat-shop-albo-shop-ad-kamunikata-w-tsentry-belaruskay-salidarnastsi-w-varshave

#навіны_kamunikat