Posted by BelVebBank at Oct. 30, 2018, 10:30 a.m.
🍃 Гукі прыроды
Нядаўнія даследаванні навукоўцаў з Палітэхнічнага інстытута Ренсселера, што прысутнасць «прыродных элементаў» у музыцы павышае агульны настрой і дапамагае сканцэнтравацца.
🎶 Любімыя песні
Любімая музыка дапамагае многім з нас працаваць лепш. Да такой высновы прыйшла і Тэрэза Лісіюк, якая працуе ў рамках праграмы музычнай тэрапіі ва ўніверсітэце Маямі.
🎼 Нейтральная музыка
У некаторых людзей паніжаецца канцэтрацыя, калі яны слухаюць прывабную музыку. Калі гэта пра вас, то ўключайце максімальна нейтральныя кампазіцыі, якія не выклікаюць у вас ніякіх эмоцый.
🎷 Інструментальная музыка
Словы адцягваюць увагу. Калі чалавек чуе гаворку, то перамыкаецца са свайго занятка і пачынае прыслухоўвацца да тэмы размовы. Гэта наша прырода. Каб гэтага пазбегнуць, можна слухаць песні на незнаёмай мове або інструментальную музыку.
🎹 Музыка барока
Эфект ад праслухоўвання музыкі залежыць ад яе тэмпу. Канадскія даследнікі выявілі, што падыспытныя лепш здаюць IQ-тэсты пад больш дынамічную музыку, і фаварытам тут з'яўляецца музыка эпохі барока.