Posted by БХД at May 13, 2021, 5:38 p.m.
Хрысціянскія дэмакраты Еўропы сочаць за сітуацыяй у Беларусі і выказваюць салідарнасць з усімі несправядліва асуджанымі.
Старшыня міжнароднай камісіі фракцыі Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапейскім парламенце, член Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі Міхаэль Галер разам са старшынёй замежнага камітэта Сейма Літвы Жыгімантасам Павілёнісам з партыі “Саюз Айчыны – Літоўская хрысціянскія дэмакраты” правёў размову з жонкай сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца Вольгай.
“Мы падтрымліваем на парадку дня увагу над сітуацыяй ў сталінска-фашысцкай Беларусі. Санкцыі павінны быць узмоцнены, як і салідарнасць з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. Жыве Беларусь!» - заявіў еўрадэпутат Галер.